Чускіт

Індыя, 2018, 90 хв.

Рэжысёр

Прыя Рамасубан

Прадзюсер

Намрата Гаял,
А.В.Т. Шанкардас,
Гулаб Сінгх Танвар,
Саед Султан Ахмед,
Абішэк Агарвал,
Хасан,
Раві Мачані,
Амбэр Далал

Cцэнар

Прыя Рамасубан

Правы

Renate Zylla, Kaavya Films

Аператар

Арвінд Канабіран

У ролях

Джыгмет Дэва Лхама, Маруп Намг’ял, Янчэн Долма, Падма Чоспэл, С.С. Вангчук, Цэтан Ангчок, Станзін Нгідон, Сат’ядээп Місра

Вытворчасць

Kaavya Films Pvt Ltd, Filmstoc Pvt Ltd, Victory Media, Blue Waters Motion Pictures, Lxl Ideas, Rockstud Capital Llc, Golden Cinema, Indivillage Rural Bpo, Wishberry

Дзяцiнства Чускіт праходзiць ў глухой вёсцы. Яна марыць хадзіць у школу, але ў выніку няшчаснага выпадку вымушана жыць у чатырох сценах пад наглядам суровага дзядулі. Дзяўчынка ўвесь час сварыцца з ім, і абстаноўка ў хаце абвастраецца. У канфлікце ўдзельнічаюць і яе бацькі, а таксама старэйшы брат. Яны спрабуюць падтрымаць дзяўчынку ў яе імкненні вучыцца, аднак выступіць супраць старэйшага ў сям’і яны таксама не могуць. Чускіт стаіць перад выбарам – альбо пераканаць дзядулю, альбо прыняць рэальнасць, якую той для яе выбраў.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Джыфоні (Італія) – Прыз «Эмнэсці Інтэрнэшнл»
2019 МКФ дзіцячых фільмаў у Сіэтле (ЗША) – Прыз дзіцячага журы
2019 МКФ Стоўні-Брук (ЗША) – Гран-пры
ПРА РЭЖЫСЁРА
Прыя Рамасубан - 1

Прыя Рамасубан

Прыя Рамасубан больш за 15 год вандруе па свеце, здымаючы фільмы для National Geographic, Discovery, History Channel ды іншых міжнародных тэлекампаній. Перамагла ва ўсеіндыйскім конкурсе Нацыянальнай карпарацыі развіцця кіно і стала адной з шасці чалавек, якія змаглі далучыцца да сцэнарнай майстэрні. Тут пад кіраўніцтвам галандскай сцэнарысткі Ёлейн Ларман яна напісала сцэнарый дзіцячай карціны «Чускіт». Сам фільм – рэжысёрскі дэбют Прыі ў вялікім кіно.

Абраная фільмаграфія

2018 Чускіт