Джэкі і Оп’ен
Рэжысёр
Анэмары ван дэ Монд
Прадзюсер
Анэміке ван Вілет,
Шанталь ван дэр Хорст
Cцэнар
Міранда Ёнгелінг
Правы
Beta Film, Renate Zylla
Аператар
Лекс Бранд
У ролях
Фраўке Верхейдэ, Сара Баньер, Карына Смюлдэрс, Сар ван Акен, Берт Хана, Яп Спейкерс, Лені Брэдэрвелд, Ёхен Отэн
Вытворчасць
Column Film, Fiction Valley
Дванаццацігадовая Джэкі пачуваецца ў Амстэрдамскім мастацкім музеі як дома, бо там працуе яе мама. Шпацыруючы па залах пасля закрыцця, дзяўчынка сустракае гераіню партрэта Рэмбрандта Оп’ен Копіт, якая цудоўным чынам сышла з карціны. Пані шукае сваю даўно страчаную сястру. Джэкі прывыкла дапамагаць людзям і запрашае Оп’ен да сябе дадому, каб потым разам адправіцца на пошукі яе сястры. Для Оп’ен, жанчыны з Залатога веку, жыццё ў ХХІ стагоддзі – вялікая прыгода, а Джэкі дзякуючы гэтай сустрэчы знаходзіць найлепшую сяброўку.

Анэмары ван дэ Монд
Нарадзілася ў Хаксбергене, Нідэрланды, у 1962 годзе. У 1989 годзе скончыла Маастрыхцкую акадэмію драматычнага мастацтва. На працягу доўгага часу працавала памочнікам рэжысёра і скрыпт-супервайзерам на здымках многіх нідэрландскіх фільмаў і тэлесерыялаў. Таксама працавала над міжнароднымі праектамі, у тым ліку фільмамі Уэса Андэрсана і Джоэла Шумахера. З 1999 года выступае як рэжысёр уласных фільмаў, серыялаў і эпізодаў. «Джэкі і Оп’ен» – яе першы поўнаметражны фільм.