Фільм адкрыцця: ЦІМ ТАЛЕР, АБО ПРАДАДЗЕНЫ СМЕХ

Германія, 2017, 103 хв.

Рэжысёр

Андрэас Дрэзен

Прадзюсер

Олівер Бербен

Cцэнар

Аляксандэр Адольф (па матывах кнігі Джэймса Круса)

Правы

Beta Cinema

Аператар

Майкл Хаман

У ролях

Арвед Фрызэ, Юстус фон Дананьі, Аксэль Праль, Андрэас Шміт, Чарлі Хюбнэр, Надзя Уль

Вытворчасць

Constantin Film

Цім Талер бедны, але гэта не замінае яму смяяцца шмат і заразліва. Злы Барон Трэч не можа з гэтым змірыцца – ён хоча займець смех хлапчука любой цаной. І вось самы багаты ў свеце чалавек робіць хлопчыку каварную прапанову: прадаўшы яму свой смех, Цім стане перамагаць у любой спрэчцы. Нядоўга думаючы, хлопчык згаджаецца на здзелку. Здаецца, цяпер ён зможа здзейсніць усе свае мары, але вось бяда – без свайго смеху ён ужо далёка не шчаслівы чалавек. Толькі яго сябры Іда і Крэшымір засталіся побач. Разам яны спадзяюцца выратаваць Ціма ад Барона і вярнуць яму смех. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ фантастычнага кіно ў Пучхоне (Паўднёвая Карэя) – прыз дзіцячага журы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Андрэас Дрэзен - 1

Андрэас Дрэзен

Нарадзіўся ў Германіі ў 1963 годзе. Вывучаў рэжысуру ў Інстытуце кінематаграфіі і тэлебачання ў Патсдаме. Мастацкі дэбют «Спакойная краіна» (1992) атрымаў Гесэнскую кінаўзнагароду. «Начныя вобразы» (1999) – прэмію нямецкіх кінакрытыкаў і «Срэбнага мядзведзя». «Грыль-бар «На паўдарозе» (2002) выйграў «Срэбнага мядзведзя», «Срэбнага Х’юга», узнагароды Нямецкай і Баварскай кінапрэмій і прэмію нямецкіх кінакрытыкаў. У Канах «На 9 небе» атрымаў узнагароду Coup de Coeur, а «Прыпынак на перагоне» – прыз у праграме «Асаблівы погляд».

Абраная фільмаграфія

2017 Цім Талер, або прададзены смех

2009 На 9 небе

2002 Грыль-бар «На паўдарозе»

ВІДЭА