Фільм закрыцця: ВЭНДЗІ

Германія, 2017, 90 хв.

Рэжысёр

Дагмар Зоймэ

Прадзюсер

Ева Хольтман,
Ян Крамшродэр

Cцэнар

Караліна Хехт

Правы

Beta Cinema GmbH

Аператар

Гунар Фус

У ролях

Юлі Херман, Жасмін Герат, Беньямін Задлер, Марэн Кройман, Надзея Брэнніке

Вытворчасць

Bantry Bay Productions, in co-production with Deutsche Columbia Pictures Filmproduktion

Дванаццацігадовая Вэндзі – таленавітая дзяўчынка-жакей. Аднойчы яна няўдала ўпала з каня і зараз баіцца вяртацца ў сядло. Улетку на ферме ў бабулі яна сустракае Дыксі, параненага каня, які цудам ўратаваўся з бойні. Дыксі прывязваецца да дзяўчынкі і ходзіць за ёй усюды. Гэтая дружба здольная не толькі змяніць жыццё Вэндзі, але і зберагчы бабуліну ферму ад продажу. Вось толькі як доўга юная гераіня зможа хаваць свайго новага сябра ад дарослых? 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Фестываль фільмаў для дзяцей і юнацтва ў Джыфоні (Італія) – праграма «Elements +6»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Дагмар Зоймэ  - 1

Дагмар Зоймэ

Па адукацыі спартыўны педагог, працавала трэнерам па гімнастыцы. Пачала займацца кіно як асістэнт рэжысёра мастацкіх і відавых фільмаў. Яе кароткаметражны фільм «Памятай» (2005) быў паказаны на шматлікіх кінафестывалях. Іншыя работы: дакументальны фільм «Праклён, я вырас» (2010), папулярны камедыйны серыял «Дані Лавінскі» (2011), мастацкі дэбют «Хані і Хані 3» (2013 года), тэлевізійны фільм «Адзінота была ўчора» (2014).

Абраная фільмаграфія

2017 Вэндзі

2014 Адзінота была ўчора

2013 Хані і Хані 3

2011 Дані Лавінскі

ВІДЭА