Клуб брыдкіх дзяцей
Рэжысёр
Ёнатан Элберс
Прадзюсер
Каспер Эскес,
Нік Цёнісен,
Вім Бовен
Cцэнар
Ерун Маргры
Правы
Beta Film, Renate Zylla
Аператар
Тэймен Дорнік
У ролях
Сэм Хюльсман, Фэй Кімейсер, Нарэу Аванясян, Ерун вае Конінгсбруге, Елка ван Гутэн, Ман дэ Стэнвінкель
Вытворчасць
Umami Media
«Захоўвайце чысціню!» – слоган новаабранага прэзідэнта літаральны і датычыцца нават знешнасці грамадзян. Некалькі дзяцей, у тым ліку аблавухі Пол, псуюць сваім выглядам школьныя фатаграфіі. Калі «брыдкіх» дзяцей адпраўляюць на таямнічую экскурсію, яны надта позна разумеюць, што гэта пастка і што ўлады хочуць іх пазбавіцца. Полу ўдаецца збегчы і схавацца ў сваёй прыгожай аднакласніцы Сары. Разам яны ствараюць падпольны клуб «брыдкіх дзяцей», і неўзабаве іх рух набывае маштаб рэвалюцыі. Юныя бунтаўнікі ў стане даказаць, што свет да лепшага мяняюць не абавязкова красунчыкі і дарослыя людзі.

Ёнатан Элберс
Нарадзіўся ў 1988 годзе. Скончыў Нідэрландскую кінаакадэмію ў 2012 годзе. Атрымаў прэмію «Лепшы малады рэжысёр» за сваю выпускную работу – рэкламны ролік «Адкуль гэта?» Здымаў рэкламныя ролікі для такіх кампаній, як LG, Volkswagen і Skoda. Супрацоўнічаў з тэлебачаннем: удзельнічаў у стварэнні дзіцячых праграм і кароткаметражных фільмаў. У 2019 годзе зняў свой першы серыял «Пераварот». Яго дэбют у поўнаметражным кіно – маляўнічы фільм пра старшакласнікаў «Модніцы» (2015). «Клуб брыдкіх дзяцей» – яго другая карціна.
Абраная фільмаграфія
2015 Модніцы
2019 Пераварот