КАНЕЦ ЛЕТА

Кітай, 2017, 102 хв.

Рэжысёр

Цюань Чжоу

Прадзюсер

Жаклін В. Лю,
Тэрэнс Чан,
Ляа Чын-Сун,
Юйюй Ян

Cцэнар

Імэй Хуан

Правы

Be For Films

Аператар

Майкл Солідум

У ролях

Чжан Сунвэнь, Тань Чжо, Ку Паа-Мін, Жун Цзышань

Вытворчасць

Each Other Films

Улетку 1998 года Кітай захліснула хваля футбольнай ліхаманкі. Пяцікласнік Сяаян вельмі хоча патрапіць у школьную каманду, але дэспатычны бацька не дазваляе яму марнаваць час на футбол. Дзядуля Чжэн, які жыве па суседстве, згаджаецца ўпотай трэніраваць хлопчыка. Нечакана хлопчык даведваецца, што бацька завёў раман з яго новай настаўніцай. А тут яшчэ дзядуля Чжэн адчувае неабходнасць вярнуцца да сваёй сям’і, якая жыве ў іншай частцы краіны. Сяаян вырашае ўцячы разам з ім. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Пусане (Паўднёвая Карэя) – праграма «Новыя плыні»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Цюань Чжоу - 1

Цюань Чжоу

Нарадзіўся і вырас у Шаасіне, Кітай. Скончыў бакалаўрыят па медыякамунікацыі Мельбурнскага каралеўскага тэхналагічнага універсітэта ў Аўстраліі і магістратуру Амерыканскага інстытута кінамастацтва па кірунку «Рэжысура». Удзельнік рэжысёрскіх праграм Berlinale Talents і кінаакадэміі Тайбэйскага МКФ «Залаты конь». Мастацкі дэбют «Канец лета» (2017) атрымаў фінансавую падтрымку на 13 Азіяцкім фінансавым кінафоруме HAF у 2015 годзе.

Абраная фільмаграфія

2017 Канец лета