МАЛЕНЬКАЯ ГАВАНЬ

Славакія, Чэхія, 2017, 85 хв.

Рэжысёр

Івета Грофава

Прадзюсер

Катарына Крначова ,
Івета Грофава,
Йіржы Канечны

Cцэнар

Марэк Лешчак,
Івета Грофава

Правы

LOCO FILMS

Аператар

Дэніса Буранава

У ролях

Ванэса Самугелава, Матуш Бачышын, Катарына Камянцова, Ёхана Тэсаржава, Золтан Шнайдэр, Агі Губік

Вытворчасць

Hulapa film, Endorfilm, Katapult Film, Rozhlas a televízia Slovenska, Silverart

Гісторыя, натхнёная рэальнымі падзеямі – аповяд пра двух дзяцей, чые нявінныя забавы назаўжды змянілі іх жыццё. Дзесяцігадовая Ярка жыве з мамай, якая на самой справе яшчэ не гатовая быць сапраўднай маці для дзяўчынкі. Але Ярке так моцна хочацца мець сапраўдную сям’ю, што нечакана для сябе яна усынаўляе двух маленькіх блізнят, якія засталіся без нагляду.


ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Берліне (Германія) – Прыз «Хрустальны мядзведзь» за лепшы фільм у конкурсе для юнацтва «Generation Kplus»
МКФ для дзяцей і юнацтва ў Зліне (Чэхія) – прыз за лепшую дзіцячую роль
ПРА РЭЖЫСЁРА
Івета Грофава - 1

Івета Грофава

Выпускніца Вышэйшай школы выканальніцкіх мастацтваў Браціславы, Славакія. Сусветная прэм’ера яе поўнаметражнай дэбютнай працы «Зроблена ў Ашы» (2012) адбылася на МКФ у Карлавых Варах – фільм адкрыцця ў рамках праграмы «На Усход ад Захаду». Фільм таксама вылучаўся ад Славакіі на прэмію «Оскар» у намінацыі «Лепшы замежны фільм». У 2010 годзе заснавала прадзюсарскую кампанію Hulapa film, на базе якой здымае свае працы.

Абраная фільмаграфія

2017 Маленькая гавань

2012 Зроблена ў Ашы