Маё неверагоднае лета з Тэс

Нідэрланды, Германія, 2019, 82 хв.

Рэжысёр

Стывен Ваўтэрлод

Прадзюсер

Ёрам Вілінк,
Піт-Харм Стэрк,
Марсэль Ленц,
Гвіда Шваб,
Анна ван дэр Стак

Cцэнар

Лаўра ван Дэйк

Правы

Picture Tree International

Аператар

Сал Кронэнберг

У ролях

Соні ван Утэрэн, Ёзэфіна Арэндсэн, Юліян Рас, Ц’ебо Гэрыцма, Сюзан Богарт, Ёханэс Кінаст

Вытворчасць

BIND Company, Ostlicht Filmproduktion & VPRO

Дзесяцігадовы Сэм бавіць канікулы з сям’ёй на галандскім востраве Тэрсхелінг, але ў першы жа дзень яго брат ламае нагу. Гэтае няшчасце абарочваецца для Сэма сустрэчай з дзяўчынкай Тэс, яшчэ больш дзіўнай, чым ён, якая прыдумала мудрагелісты план знаёмства са сваім біялагічным бацькам. На гэта ў Тэс ёсць толькі тыдзень, і яна спадзяецца, што Сэм дапаможа ёй. І хоць Сэм спрабуе ўнікнуць болю раставання з блізкімі, праводзячы час у адзіноце і выпрацоўваючы самадастатковасць, але дзякуючы Тэс ён разумее, што без родных і блізкіх не абысціся.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Берлінскі МКФ (Германія) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы «Пакаленне К-плюс»
2019 МКФ для дзяцей у Нью-Ёрку (ЗША) – гран-пры журы
2019 МКФ для юнацтва ў Адэлаідзе (Аўстралія) – прыз журы за лепшы фільм
2019 МКФ для дзяцей і юнацтва ў Зліне (Чэхія) – прыз «Залаты чаравічок» за лепшы фільм для дзяцей
ПРА РЭЖЫСЁРА
Стывен Ваўтэрлод - 1

Стывен Ваўтэрлод

Стывен Ваўтэрлод нарадзіўся ў горадзе Утрэхт (Нідэрланды) у 1984 г. У 2013 годзе яго кароткаметражны тэлефільм «Усё магчыма» быў узнагароджаны міжнароднай прэміяй «Эмі Кідз» у Нью-Ёрку і прызам на МКФ у Таронта. У 2016 годзе яшчэ адна кароткаметражная стужка рэжысёра «Дзень караля» была ганаравана фестывальнай прэміяй у Таронта. «Маё неверагоднае лета з Тэс» стаў першым поўнаметражным фільмам Стывена.

Абраная фільмаграфія

«Дзень караля» (2016)