Утрапёная

Нарвегія, 2019, 111 хв.

Рэжысёр

Марцін Лунд

Прадзюсер

Рубэн Торкілдсэн,
Ісак Эймундсан

Cцэнар

Марцін Лунд

Правы

Indie Sales

Аператар

Адам Валенстэн

У ролях

Ёнас Тыдэман, Элі Рыянон Мюлер-Осбарн, Хенрык Рафаэлсэн, Яніке Крусе Ётаг

Вытворчасць

Ape&Bjørn

Сучасная Нарвегія, мястэчка Ёвік.

Пятнаццацігадовая Фрыда прывыкла быць ізгоем у сваім класе. У свеце «пакалення перфекцыяністаў» яе аднакласнікі і праўда лічаць яе дзіўнай.

Марыус з усіх сіл імкнецца быць узорным вучнем. Калі яго з Фрыдай робяць напарнікамі па вучобе, ён успрымае гэта як яшчэ адну магчымасць паказаць, які ён малайчына. Аднак Фрыда зусім не збіраецца мяняцца пад уплывам любімчыка класа.

Яны з цяжкасцю трываюць адно аднаго, але ў сварках з Фрыдай Марыус сутыкаецца з чымсьці захапляльным, складаным і цалкам для сябе новым...

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МКФ у Гамбургу (Германія) – прыз глядацкіх сімпатый
2019 Нацыянальная кiнапрэмiя «Аманда» (Нарвегiя) – прыз за лепшы сцэнарый
ПРА РЭЖЫСЁРА
Марцін Лунд - 1

Марцін Лунд

Нарадзіўся ў 1979 годзе. Дэбют Лунда «Корчык жэніцца» (2010) стаў адным з самых касавых нарвежскіх фільмаў. Яго наступная карціна «Амаль мужчына» (2012) заваявала галоўны прыз Міжнароднага фестывалю ў Карлавых Варах. Лунд таксама з'яўляецца стваральнікам тэлесерыяла «Гульні», які з 2014 года ішоў на экранах больш чым у 40 краінах свету.