ПАДАРОЖЖА ФАНІ

Францыя, 2016, 94 хв.

Рэжысёр

Лола Дуаён

Прадзюсер

Сага Бланшар,
Мары де Люсіньі

Cцэнар

Ан Пейрэнь,
Лола Дуаён

Правы

Indie Sales Company

Аператар

Пьер Катэро

У ролях

Леані Сушо, Фанцін Ардзюін, Жуліян Лепуро, Раян Бродзі, Анаіс Мейрынгер, Лу Ламбрэхт

Вытворчасць

Origami Films, Bee Films, Davis Films, Scope Pictures, France 2 Cinema, Cinema Rhone-Alpes, Ce Qui Me Meut

1943 год. Германія акупавала Францыю. Бацькі адпраўляюць трынаццацігадовую Фані з двума малодшымі сястрычкамі ў інтэрнат для габрэйскіх дзяцей, адкрыты «Арганізацыяй дапамогі дзецям». Калі нацысты нападаюць на Італію, «Арганізацыя» вымушана тэрмінова эвакуіраваць дзяцей у Швейцарыю. У гэтым пераходзе 11 дзяцей аказваюцца прадстаўленымі самім сабе. У тым ліку Фані і яе сёстры. Каб выжыць і дабрацца да мяжы, ім прыйдзецца здзейсніць немагчымае.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Лола Дуаён - 1

Лола Дуаён

Лола прыйшла ў кінематограф ў даволі юным узросце. Спачатку працавала асістэнтам аператара, потым памочнікам мантажора на фільмах Патрыса Шэро, Жана-П’ера Макі і Франсуа Дзюпейрона. Пасля як памочнік рэжысёра па падборы акцёрскага складу працавала з Жакам Дуаёнам і Міхаэлем Ханэке, як асiстэнт рэжысёра – з Жакам Дуаёнам, Седрыкам Клапішам і Бенуа Графенам. Яе рэжысёрскі дэбют «Толькі каханне?» быў паказаны ў Канах ў секцыі «Асаблівы погляд» у 2007 годзе. У 2010 годзе выйшаў яе другі фільм «У тваіх руках».

Абраная фільмаграфія

2017 Падарожжа Фані

2010 У тваіх руках

2007 Толькі каханне?