Райскі лагер

Фінляндыя, 2020, 92 хв.

Рэжысёр

Ула Хэйкіля

Прадзюсер

Мііа Хаавіста

Cцэнар

Ула Хэйкіля

Правы

Film Republic

Аператар

Піетары Пельтала

У ролях

Ааму Мілонаў, Лінэа Ског, Бруна Бер, Сату Тууалі Карху, Томі Корпела, Ірына Пулка

Вытворчасць

Tekele Productions

Гісторыя сталення трох падлеткаў, якія апынуліся ў летнім пратэстанцкім лагеры. Алійса, перакананая атэістка, перастае быць калючай і катэгарычнай у сваіх меркаваннях, калі ўлюбляецца і знаходзіць сяброў. Ена, якая звыкла ў любых абставінах адчуваць сябе каралевай, замест чаканага трыумфу перажывае збянтэжанасць, у той час як сарамлівы Пану паступова раскрываецца для іншых. Усе яны трапляюць пад уплыў Цііны, амбітнай дзяўчыны-святара. Яна незадаволеная мяккім і памяркоўным стаўленнем іншых важатых да сваіх падапечных і імкнецца ператварыць лагер у месца, дзе кожны павінен дасягнуць вяршынь рэлігійнага перажывання.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Ула Хэйкіля - 1

Ула Хэйкіля

Рэжысёр і сцэнарыст з Хельсінкі. Мае ступень магістра Універсітэта Аалта. Яе дыпломная кароткаметражная работа «Галгофа» (2016) была паказана на розных фестывалях Еўропы і ЗША. Хэйкіля выступіла рэжысёрам некалькіх кароткаметражных фільмаў і спектакляў, працавала сцэнарыстам на тэлебачанні. Наступныя яе фільмы – #BAREWITHME (2018) і «Дайце ёй сказаць» (частка анталогіі «Сіла звычкі», 2019). «Райскі лагер» – яе дэбют у поўнаметражным кіно.

Абраная фільмаграфія

2016 Галгофа

2018 #BAREWITHME

2019 Дайце ёй сказаць

ВІДЭА