Фільм адкрыцця. Рока мяняе свет
Рэжысёр
Каця Бенрат
Прадзюсер
Тобіас Розэн,
Хайке Віле-Цім
Cцэнар
Хілі Марцінэк
Правы
Beta Film, Renate Zylla
Аператар
Торстэн Бройер
У ролях
Луна Мары Максайнэр, Барбара Зукава, Каспар Фішар Ортман, Луіза Рыхтар, Лео Кніцка, Фахры Ярдым, Міна Тандэр, Майкл Мартэнс
Вытворчасць
Relevant Film, Warner Bros. Film Production Germany, Deutscher Filmförderfonds, Filmförderung Hamburg Schleswig-Holstein, Filmförderungsanstalt
У 11-гадовай Рокі вельмі цікавае і займальнае жыццё. Яе тата астранаўт. Ён працуе на касмічнай станцыі далёка ад Зямлі і не заўжды можа быць побач. Рока пераязджае да бабулі і ўпершыню ў жыцці ідзе ў школу. Дзяўчына больш за ўсё ў свеце цэніць справядлівасць, таму заўсёды апынаецца ў цэнтры ўвагі. Яна ўвязваецца ў канфлікт з зачэпамі ў класе, пачынае сябраваць з бяздомным, якога завуць Каспар, даглядае вавёрку і імкнецца здабыць любоў сваёй эгаістычнай бабулі. Аптымістка Рокка ў коле сяброў гатова даказаць усім, што нават дзіця можа змяніць свет.

Каця Бенрат
Нарадзілася 1 верасня 1979 г. у горадзе Эрбах, Германiя. Працавала касцюмерам у балетнай трупе Піны Баўш. Кінарэжысура зацікавіла Кацю падчас вучобы ў Венскім універсітэце музыкі і выканаўчага мастацтва. Яе першыя кароткаметражныя фільмы з поспехам дэманстраваліся на розных міжнародных кінафестывалях і прынеслі ёй першыя ўзнагароды. Дыпломны фільм «Усе мы» заваяваў мноства ўзнагарод, сярод якіх студэнцкая прэмія Амерыканскай кінаакадэміі і намінацыя на «Оскар».
Абраная фільмаграфія
2019 Рока мяняе свет
2017 Watu Wote: Усе мы