Сёстры

Нарвегія, 2020, 77 хв.

Рэжысёр

Арыл Эсцін Омундсен,
Сілье Саламансен

Прадзюсер

Гэры Крэнер

Cцэнар

Сілье Саламансен,
Арыл Эсцін Омундсен

Правы

m-appeal

Аператар

Арыл Эсцін Омундсен

У ролях

Вега Эсцін, Білі Эсцін, Томас Сх'ёрэстад, Ніна Элен Эдэгар, Одэйр Туне, Метэ Арнстад, Крыстафер Ёнер

Вытворчасць

Chezville

Дзевяцігадовая Вега і яе малодшая сястра-гарэза Білі адпраўляюцца ў паход з начлегам у самае сэрца дзікай прыроды. Для дзяўчынак гэтая доўгачаканая паездка – радасная прыгода, пакуль іх тата не падае ў горную расколіну і не падварочвае шчыкалатку. Не ў стане рухацца сам, ён просіць Вегу і Білі адправіцца за падмогай. Спачатку сёстры збіваюцца з дарогі і губляюцца ў лесе. Але пасля некалькіх незвычайных і таямнічых сустрэч з незнаёмымі людзьмі яны бяруцца выканаць ратавальную місію! Дзяўчынкі смела глядзяць у твар сваім страхам, адкрываюць у сабе звышздольнасці і разумеюць, што быць сёстрамі – гэта крута.

ЎЗНАГАРОДЫ
2020 МКФ для юных гледачоў «Шлігель» (Германія) – спецыяльны прыз тэлерадыёкампаніі MDR
2020 Фестываль «Сінекід» (Нідэрланды) – афіцыйная селекцыя
ПРА РЭЖЫСЁРА
Арыл Эсцін Омундсен - 1

Арыл Эсцін Омундсен

Арыл Э. Омундсен дэбютаваў у кіно з паспяховай камедыяй «Мангаландыя» у 2001 годзе. Наступнай стала драма пра сёрфінгістаў «Чацвер, калі з'явіўся монстр» (2005), якая была паказана на фестывалі «Сандэнс» у 2005 г. Стужка «Краіна цудаў» (2013) была намінавана на 10 нацыянальных кінапрэмій, а «Цяпер цёмна» (2018) пацвердзіла яго статус аднаго з самых цікавых рэжысёраў Скандынавіі.

Абраная фільмаграфія

2001 Мангаландыя

2005 Чацвер, калі з'явіўся монстр

2013 Краіна цудаў

2018 Цяпер цёмна

Сілье Саламансен - 1

Сілье Саламансен

Актрыса Сілье Саламансен, якая сыграла ў дзвюх апошніх карцінах, выступіла ў «Сёстрах» суаўтарам Омундсена. Гэты фільм стаў для яе рэжысёрскім дэбютам.