Таварыш дзіця

Эстонія, 100 хв., 2018

Рэжысёр

Мооніка Сійметс

Прадзюсер

Рыйна Сілдас

Cцэнар

Мооніка Сійметс (Па матывах аповесцяў «Таварыш дзіця і дарослыя людзі» і «Аксаміт і пілавінне» Леэла Тунгал)

Правы

Amrion

Аператар

Рэйн Котаў

У ролях

Хелена Марыя Рэйснер, Ева Колдзітс, Тамбет Туйск, Юхан Улфсак, Марыя Кленская

Вытворчасць

Amrion

Леэла шэсць гадоў, яе маці працуе настаўніцай у школе. Аднойчы за мамай прыходзяць салдаты і маленькая дзяўчынка вымушана самастойна шукаць адказы на многія пытанні – чаму забаронены сіне-чорна-белы сцяг, хто такі здраднік, што шукае ў іх кватэры страшны следчы НКУС і добра гэта ці дрэнна – быць савецкім піянерам. Каб мама вярнулася, трэба быць добрай дзяўчынкай, і Леэла стараецца з усіх сіл, часта трапляючы з-за гэтага ў трагікамічныя сітуацыі ў двудушным свеце сталінскага рэжыму.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Мооніка Сійметс - 1

Мооніка Сійметс

Мооніка Сійметс – таленавіты эстонскі рэжысёр і сцэнарыст. У 2006 з адзнакай скончыла Балтыйскую школу кінематаграфіі і СМІ Талінскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Рэжысёр». Зняла шэраг паспяховых кароткаметражных і дакументальных фільмаў. Яе першы мастацкі фільм «Таварыш дзіця» (2018) быў зняты ў рамках праграмы фінансавання фільмаў, прысвечанай 100-годдзю Эстонскай Рэспублікі, і меў велізарны поспех у хатнім пракаце. Зараз Мооніка працуе над дакументальным праектам «Дзеці Тальсінкі».

ВІДЭА