Зграя
Рэжысёр
Томаш Поленскі
Прадзюсер
Джульета Зіхель,
Ян Фронек
Cцэнар
Ірэна Коці,
Томаш Поленскі
Правы
LevelK
Аператар
Андрэйс Рудзатс
У ролях
Томаш Далецкі, Томаш Мрвік, Анастасія Хохалата, Дзеніса Біскупава, Іржы Выаралек, Уластына Сваткава, Вацлаў Вашак, Патрык Дзергель
Вытворчасць
8Heads Productions
Сям'я шаснаццацігадовага Давіда пераязджае ў Злін, дзе падлетак далучаецца да новай хакейнай каманды «Ваўкі». Хлопец мае цвёрды намер дабіцца поспеху, але ў камандзе ўжо ёсць брамнік, Мікі, і той не збіраецца саступаць сваёй пазіцыі. Каманда настроеная да навічка непрыязна. Капітан Джэры і яго дружбакі паводзяцца, як ім заманецца, а астатнія падпарадкоўваюцца законам зграі. У Давіда дыябет, а тут не церпяць ніякіх праяў слабасці. Ён усё яшчэ вучыцца кантраляваць свой стан і дозы інсуліну, ад якіх залежыць яго жыццё. Давід становіцца ізгоем і спрабуе даць рады з цкаваннем, але здзекі не спыняюцца...

Томаш Поленскі
Нарадзіўся ў 1987 годзе. Вывучаў рэжысуру у Кінашколе г. Злін, скончыў магістратуру Факультэта кіно і тэлебачання Акадэміі выканаўчых мастацтваў у Празе па спецыяльнасці «мантаж». Атрымаў доктарскую ступень ва Універсітэце імя Томаша Баці ў Зліне. Як мантажор працаваў над відэапраектам «Номіс» (2012). Нягледзячы на сціплую фільмаграфію, мае вялікую колькасць узнагарод. На дадзены момант працуе над поўнаметражным дакументальным фільмам «Інструмент вайны», прысвечаным псіхалогіі салдата. «Зграя» – яго дэбют у мастацкім кіно.