Паляўнічыя на ведзьмаў

Сербія, Македонія, 86 хв., 2018

Рэжысёр

Рашка Мількавіч

Прадзюсер

Явана Карауліч

Cцэнар

Марка Манойлавіч, Мілаш Крэкавіч

Правы

Pluto Film Distribution Network GmbH

Аператар

Мікша Анд’еліч

У ролях

Міхайла Мілавіч, Сілма Махмуці, Алена Д’ёкіч, Баян Жыровіч, Алена Яванава

Вытворчасць

Action production ltd

10-гадовы Ёван хворы на цэрэбральны параліч. З-за сваёй хваробы ён прывык лічыць, што яго ніхто не заўважае – асабліва бацькі і аднакласнікі. Але ў свеце сваіх фантазій ён здольны стаць кім заўгодна, там у яго з'яўляюцца звышздольнасці, пра якія можна толькі марыць. У яго (над)звычайнае жыццё ўносіць разладновая аднакласніцаМіліца. Паціху, цаглінка за цаглінкай, адважная мэтанакіраваная дзяўчынка бурыць сцяну, якой Ёван адгароджваўся ад усіх, і прапануе яму удзел у сапраўдных прыгодах – яе тату трэба тэрмiнова ратаваць ад новай жонкі, якую Міліца лічыць ведзьмай.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Таронта (Канада) – праграма TIFF Kids, прыз за лепшы мастацкі фільм МКФ для дзяцей і юнацтва ў Зліне (Чэхія) – прыз за лепшае выкананне дзіцячай ролі ў паўнаметражным фільме для дзяцей
ПРА РЭЖЫСЁРА
Рашка Мількавіч - 1

Рашка Мількавіч

Рашка Мількавіч нарадзіўся ў Бялградзе ў 1991 годзе. Выпускнік факультэта драматычнага мастацтва. Рэжысёр шэрагу кароткаметражных і дакументальных фільмаў, рэкламных відэа і музычных кліпаў. «Паляўнічыя на ведзьмаў» – яго першы поўнаметражны мастацкі фільм.

ВІДЭА