Па-за конкурсам: ЗАМАК ШРЭКЕНШТАЙН

Германія, 2017, 93 хв.

Рэжысёр

Ральф Хютнэр

Прадзюсер

Ані Брунэр ,
Андрэас Рыхтэр,
Алексіс В. Вітгенштэйн,
Урсула Вёрнэр

Cцэнар

Крысціян Лімер, Сымон Хаусхільд (па матывах кнігі Олівера Хасэнкампа)

Правы

Beta Cinema

Аператар

Армін Дзірольф

У ролях

Маўрыцыа Маньё, Хенінг Баум, Сафі Ройс, Харальд Шміт, Аляксандр Баер, Яна Паласке

Вытворчасць

Roxy Film, Violet Pictures

Бацькі 11-гадовага Штэфана пастаянна сварацца, а тут яшчэ сам хлопец адбіўся ад рук. Каб падцягнуць ацэнкі сына, мама адпраўляе яго ў прывілеяваны інтэрнат для хлопчыкаў, які размясціўся ў старадаўнім замку Шрэкенштайн. Там Штэфан заводзіць новых сяброў і ўступае ў таемнае братэрства школы. Яго юныя ўдзельнікі ваююць з выхаванкамі суседняй школы «Розэнфельд». Пакуль дзяўчынкі распрацоўваюць свой план помсты, хлапчукі прыдумляюць новыя штукарствы. У замку адбудзецца вялікае свята для ўсёй акругі. Плануецца, што выхаванцы абедзвюх школ збяруцца разам. Чым абернецца гэтая задума дарослых: катастрофай ці ...?

ПРА РЭЖЫСЁРА
Ральф Хютнэр - 1

Ральф Хютнэр

Нарадзіўся ў Мюнхене ў 1954 годзе. З 1981 па 1985 вучыўся ў Вышэйшай школе кіно і тэлебачання Мюнхена. Яго поўнаметражны дэбют «Дзяўчынка з запальніцамі» (1987) атрымаў Прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі. Мастацкі фільм «Вінсэнт хоча да мора» таксама быў добра прыняты гледачамі і атрымаў мноства ўзнагарод (Прыз глядацкіх сімпатый у рамках ўручэння ўзнагарод Баварскай кінаакадэміі ў 2010 годзе і прэмію Нямецкай кінаакадэміі «Залатая Лола» за лепшы фільм). У 2011 годзе за свае дасягненні ўдастоены ўзнагароды «Метраполіс» Федэральнай асацыяцыі рэжысёраў Германіі.

Абраная фільмаграфія

2017 Замак Шрэкенштайн

ВІДЭА