Малыш Санджы

Кітай, 2019, 88 хв.

Рэжысёр

Чжан Гадун

Прадзюсер

Лі Хайтаа

Cцэнар

Чжан Гадун

Правы

Чжан Гадун

Аператар

Лю Чжунцзюнь, Цзінь Ліхэ

У ролях

Рын Чын Ргаймцо

Вытворчасць

Shan Dong Jiaxi Cultural Media

Гісторыя сталення тыбецкага хлопчыка Санджы. Кемлівы хлапчук прапускае школьныя заняткі, бо разам з бацькамі займаецца пошукамі каштоўнага і дарагога грыба кардзіцэпса ў гарах. Санджы марыць пра ілюстраваную энцыклапедыю, поўную неверагодных малюнкаў, якая робіць свет ведаў неверагодна прывабным і цікавым. Адзін з чынуш-закупшчыкаў абяцае дзіцёнку запаветную кнігу, але не трымае свайго слова. Тады Санджы ўцякае з дому і выпраўляецца ў горад на пошукі справядлівасці.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МКФ у Шанхаі (Кітай) – фільм-удзельнік праграмы «Свежы брыз кітайскага кіно»
2019 Фестываль дзіцячых і юнацкіх фільмаў у Чунцыне (Кітай) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Чжан Гадун - 1

Чжан Гадун

Рэжысёр-дакументаліст. Вывучаў аператарскае мастацтва ў Пекінскай кінаакадэміі. Пераехаў у Тыбет, каб здымаць дакументальныя фільмы. Яго кароткаметражная работа «Справа сям'і Роган» (2016) заваявала звыш 10 узнагарод на найбуйнейшых незалежных фестывалях у Кітаі. Карцінай «Малыш Санджы» (2019) Чжан Гадун дэбютаваў у ігравым кіно.

ВІДЭА