Барбершоп, або ў палоне валасоў
Рэжысёр
Хамаюн Ганізадэ
Прадзюсер
Алі Масафа,
Махан Хейдары
Cцэнар
Хамаюн Ганізадэ
Правы
Iranian Independents
Аператар
Алі Газі
У ролях
Сабэр Абар, Алі Насіран, Бабак Хамідыян, Хадые Цеграні, Рэза Кіяні
Вытворчасць
Salam Cinema
Данеш працуе ў барбершопе. Ён абажае кіно і марыць стаць акцёрам. Адзін з кліентаў салона Манфрэд – агент у сферы кінаіндустрыі – абяцае прадставіць Данеша аднаму вядомаму рэжысёру, калі той збярэ дастаткова доўгіх валасоў, прыдатных для вырабу парыкоў. Адначасова з гэтым горад бударажыць серыя забойстваў. Хтосьці забівае жанчын-валацужак і збрывае ім валасы. Хто ж гэты забойца, і ці звязаны барбершоп з гэтымі злачынствамі?

Хамаюн Ганізадэ
Хамаюн Ганізадэ (нарадзіўся ў 1980 г.) – іранскі тэатральны рэжысёр-авангардыст, драматург і акцёр. У 2003 годзе ён прадставіў на сцэне свой дэбютны спектакль па п'есе Бэкета «У чаканні Гадо». Наступная пастаноўка Ганізадэ «Дэдал і Ікар» прынесла яму прэмію за лепшую рэжысуру на 25-м Міжнародным тэатральным фестывалі «Фаджр». «Барбершоп» – дэбют Хамаюна ў кіно.
Абраная фільмаграфія
2019 Барбершоп, або ў палоне валасоў