Чамбра

Італія, ЗША, Францыя, Швецыя, Германія, Бразілія, 2017, 120 хв.

Рэжысёр

Ёнас Карпіньяна

Прадзюсер

Джон Каплон,
Паола Карпіньяна,
Раян Закарыяс,
Гвін Санія,
Радрыга Тэйшэйра,
Марк Шмідхейні,
Крыстоф Даніэль

Cцэнар

Ёнас Карпіньяна

Правы

LUXBOX

Аператар

Цім Кёрцін

У ролях

Піа Амата, Кудус Сейхон, Іаланда Амата, Даміяна Амата

Вытворчасць

Stayblack Productions, RT Features, Sikelia Productions, Rai Cinema

У Чамбры, невялікім цыганскім паселішчы ў Калабрыі, 14-гадовы Піа Амата з усіх сіл імкнецца хутчэй пасталець. Дзеля гэтага ён паліць, выпівае і робіцца адным з нешматлікіх пасрэднікаў паміж мясцовымі крымінальнымі групоўкамі італьянцаў, афрыканскиіх мігрантаў і цыган. Выжываць на вуліцах роднага горада Піа вучыць старэйшы брат Казіма. Калі Казіма знікае, Піа спрабуе заняць ягонае месца. Цяпер яму прыйдзецца зразумець, ці гатовы ён стаць сапраўды дарослым.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Канскі МКФ (Францыя) – ўзнагарода кінатэатральнай сеткі Europa Cinemas Label (конкурсная праграма «Двухтыднёвік рэжысёраў»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ёнас Карпіньяна  - 1

Ёнас Карпіньяна

Дзяцінства правёў у Рыме і Нью-Ёрку. Кіно пачаў займацца яшчэ як студэнт Уэсліанскага універсітэта, працягнуў працу на здымачных пляцоўках у Італіі і ЗША. Яго фільмы атрымлівалі ўзнагароды на Канскім і Венецыянскім МКФ, на фестывалі «Сандэнс». Прэм’ера дэбютнага мастацкага фільма «Міжземнамор’е» адбылася ў 2015 годзе на «Тыдні крытыкі» у Канах, у тым жа годзе фільм атрымаў прэмію Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за лепшы рэжысёрскі дэбют. Прэм’ера фільма «Чамбра» (2017) таксама адбылася на Канскім МКФ.

Абраная фільмаграфія

2017 Чамбра

2015 Міжземнамор’е

ВІДЭА