Чарльстон

Румынія, Францыя, 2017, 119 хв.

Рэжысёр

Андрэй Крэцулеску

Прадзюсер

Велвет Марару ,
Мары Легран,
Рані Масалха,
Андрэй Крэцулеску

Cцэнар

Андрэй Крэцулеску

Правы

Versatile

Аператар

Барбу Баласою

У ролях

Шэрбан Паўлу, Раду Якабіян, Віктар Рэбенджук, Ана Улару, Дорыян Богуцэ, Адрыян Ціціені

Вытворчасць

Icon Production, Les Films du Tambour

У дзень свайго нараджэння Аляксандру адзінокі і няўцешны. Прайшло ўсяго два тыдні, як ён страціў каханую жонку Іаану ў выніку няшчаснага выпадку. Але вось на парозе яго дома з’яўляецца незнаёмец – сарамлівы малады чалавек па імені Себасцьян. Ён прадстаўляецца палюбоўнікам Іааны, з якой яны сустракаліся апошнія пяць месяцаў. Свой дзіўны візіт Себасцьян тлумачыць адным: ён упэўнены, што толькі Аляксандру здольны дапамагчы яму справіцца з болем страты... 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – галоўная конкурсная праграма, сусветная прэм’ера
ПРА РЭЖЫСЁРА
Андрэй Крэцулеску - 1

Андрэй Крэцулеску

Нарадзіўся ў Румыніі ў 1974 годзе. У мінулым – кінакрытык і крэатыўны прадзюсар HBO Romania. Сумесна з Кадрутай Крэцулеску заснаваў кампанію Kinosseur Productions, на базе якой выпускае кароткаметражныя фільмы, у тым ліку фільм «Рамона» (2015), які атрымаў узнагароду Canal+ у Канах. «Чарльстон» – дэбют рэжысёра ў паўнаметражным кіно.

Абраная фільмаграфія

2017 Чарльстон

ВІДЭА