Дзень пачынаецца

Албанія, Грэцыя, 2017, 85 хв.

Рэжысёр

Генціян Кочы

Прадзюсер

Генціян Кочы

Cцэнар

Генціян Кочы

Правы

Wide

Аператар

Эліяс Адаміс

У ролях

Арнэла Капетані, Сузана Прыфці, Касэм Ходжа

Вытворчасць

Artalb Film

Ужо некалькі месяцаў у Леты, маці-адзіночкі з аднагадовым сынам на руках, няма грошай на аплату жылля. Калі яе выганяюць з кватэры, яна пераязджае жыць у дом пажылой ляжачай хворай Сафі, дачка якой прапанавала Леце працу сядзелкі. Лета гатовая пайсці на ўсё, каб захаваць жыццё Сафі і не страціць працу і дах над галавой. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Сараеве (Боснія і Герцагавіна) – конкурсная праграма
ПРА РЭЖЫСЁРА
Генціян Кочы - 1

Генціян Кочы

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Тыране, Албанія. У 2009 годзе скончыў Акадэмію кіно і мультымедыя «Марубі» па спецыяльнасці «рэжысура кіно». Яго кароткаметражныя працы і дакументальныя фільмы атрымліваюць мноства ўзнагарод на міжнародных фестывалях. «Дзень пачынаецца» - поўнаметражны гульнявы дэбют рэжысёра.

Абраная фільмаграфія

2017 Дзень пачынаецца

ВІДЭА