Залежныя (Усяго только 6,5)
Рэжысёр
Саід Рустаі
Прадзюсер
Сяед Джамал Садацян,
Хасэйн Хадыянфар,
Махамад Садэг Ранджэкешан
Cцэнар
Саід Рустаі
Правы
Iranian Independents
Аператар
Хуман Бехманэш
У ролях
Пейман Маадзі, Навід Махамадзадэ, Хуман Кіэе, Парыназ Ізадзьяр, Фархад Аслані, Мазьяр Сяедзі, Алі Багеры
Вытворчасць
Boshra Film
Самад, супрацоўнік адзела па барацьбе з арганізаваным наркатрафікам, апантаны пошукамі няўлоўнага наркабарона Насэра Хакзада. Пасля серыі беспрэцэдэнтных па размаху ператрусаў і аблаў у Самада і яго каманды атрымліваецца выйсці на след і арыштаваць злачынца. Насэра прыгаварылі да смяротнага пакарання. Але чаму трыумф правасуддзя не прыносіць пачуцця задаволенасці?

Саід Рустаі
Саід Рустаі нарадзіўся ў 1989 годзе ў Тэгеране. Зняў 3 кароткаметражных фільма і адну дакументальную карціну, якія заваявалі больш за 100 узнагарод. Яго дэбютны мастацкі фільм «Жыццё і дзень» (2016) сабраў 9 галоўных узнагарод Тэгеранскага кінафестывалю «Фаджр», а таксама атрымаў штогадовую іранскую кінапрэмію і прэмію іранскіх кінакрытыкаў.
Абраная фільмаграфія
2019 Залежныя (Усяго толькі 6,5)
2016 Жыццё і дзень