Прыгажуня і зграя

Туніс, Францыя, Швецыя, 2017, 100 хв.

Рэжысёр

Каўтэр Бен Ханья

Прадзюсер

Хабіб Ація,
Надзім Шэйхруха

Cцэнар

Каўтэр Бен Ханья

Правы

Jour2Fête

Аператар

Ёхан Холмквіст

У ролях

Мар’ям аль Ферджані, Ганем Зрэллі, Нумані Хамда, Махамед Акары, Чэдлі Арфаўі, Арыса Даўд, Мурад Гарсалі

Вытворчасць

Cinetelefilms, Tanit Films

Студэнцкая дыскатэка ў Тунісе. Мар’ям знаёміцца з загадкавым Юсэфам. З вечарынкі яны сыходзяць разам. Наперадзе доўгая ноч. Мар’ям прыйдзецца змагацца за свае правы і свой гонар. Але што рабіць у выпадку, калі правасуддзе апынецца на баку катаў?

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Канскі МКФ (Францыя) – конкурсная праграма «Асаблівы погляд»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Каўтэр Бен Ханья - 1

Каўтэр Бен Ханья

Нарадзілася ў Сядзі Бузідзе (Туніс). Выпускніца Туніскай школы мастацтваў і кіно, вучылася на сцэнарыста ў Вышэйшай нацыянальнай школе аўдыёвізуальных мастацтваў у Парыжы. Скончыла магістратуру Універсітэта Новая Сарбона (Парыж III) ў галіне кіно і аўдыёвізуальных мастацтваў. Першы мастацкі фільм, «Чалавек з брытвай» (2013), у 2014 годзе прыняў удзел у конкурснай праграме «Маладосць на маршы» Мінскага МКФ «Лістапад», быў паказаны на адкрыцці секцыі ACID Канскага МКФ і атрымаў прэмію Сіндыката французскіх кінакрытыкаў на МКФ Амьене.

Абраная фільмаграфія

2017 Прыгажуня і зграя

2013 Чалавек з брытвай

ВІДЭА