Манта Рэй

Тайланд, Францыя, Кітай, 2018, 105 хв.

Рэжысёр

Пхуціпхонг Арунпхенг

Прадзюсер

Май Мексаван,
Якравал Нілтхамронг,
Чатчай Чаён,
Філіп Аўрыль

Cцэнар

Пхуціпхонг Арунпхенг

Правы

Jour2Fête

Аператар

Наварапхаат Рунгпхібунсапхіт

У ролях

Ванлоп Рунгкум’яд, Расмі Вайрана, Апхісіт Хама

Вытворчасць

Youku Pictures, Diversion, Les Films de L'Etranger, Mit Out Sound Films

Тайландская вёсачка на беразе мора, у якім патанулі тысячы бежанцаў рахінджа з М'янмы. Мясцовы рыбак знаходзіць у лесе параненага мужчыну у непрытомным стане. Ён ратуе маўклівага незнаёмца, прапануе яму сваё сяброўства і дае імя Тхангчай. Калі рыбак нечакана знікае ў моры, Тхангчай паступова прысвойвае сабе яго жыццё – дом, працу і жонку...

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 Венецыянскі МКФ (Італія) – лепшы фільм конкурснай праграмы «Гарызонты»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Пхуціпхонг Арунпхенг - 1

Пхуціпхонг Арунпхенг

Пхуціпхонг Арунпхенг (1976 г.н.) вывучаў выяўленчае мастацтва ва ўніверсітэце Сінлапакон ў Бангкоку. Яго кароткаметражныя працы ўдзельнічалі ў паказах на МКФ у Пусане, Ратэрдаме, Гамбургу і Сінгапуры. Аператар фільмаў «Кропка знікнення» (рэжысёр Якравал Нілтхамронг), «Пахаванне на востраве» (Пімпака Тавіра) і «Дэльфіны» (Валід Аль-Шэхі). «Манта Рэй» – яго рэжысёрскі дэбют.

ВІДЭА