Нічыя фабрыка

Партугалія, 2017, 177 хв.

Рэжысёр

Педру Пінью

Прадзюсер

Жуан Матуш ,
Леанор Нойва,
Луіза Омэн,
Педру Пінью,
Цьягу Эшпанья,
Сузана Нобрэ

Cцэнар

Педру Пінью

Правы

Memento Films International

Аператар

Вашку Віяна

У ролях

Жозе Сміт Варгаш, Карла Галван, Нжамі Себасцьян, Жуакін Бікана Марцінш, Даніэле Інкалкатэра, Руй Руіву

Вытворчасць

Terratreme Filmes

Адна з самых арыгінальных і бескампрамісных карцін года. Вытворчая дакудрама з элементамі мюзікла. Рабочыя падазраюць, што могуць застацца без працы, бо па загаду начальства абсталяванне фабрыкі вывозіцца ўпотай ноччу з яе тэрыторыі. Гэта спараджае канфлікт паміж імі і адміністрацыяй прадпрыемства. Работнікі захопліваюць будынак, але да іх здзіўлення кіраўніцтва раптам бясследна знікае. На апусцелай фабрыцы звыклы свет герояў рушыцца, саступаючы месца новым чаканням і надзеям. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Канах (Францыя) – Прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ лепшаму фільму ў секцыі «Двухтыднёвік рэжысёраў»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Педру Пінью - 1

Педру Пінью

Вывучаў кінамастацтва ў Лісабоне і Парыжы. У 2009 сумесна з пяццю іншымі рэжысёрамі заснаваў кінакампанію Terratreme, якая іграе важную ролю ў адкрыцці і прасоўванні новых імёнаў у партугальскім кінематографе. Пачынаючы з 2008 года яго дакументальныя і мастацкія фільмы атрымалі шэраг узнагарод і намінацый на МКФ у Партугаліі і за мяжой.

Абраная фільмаграфія

2017 Нічыя фабрыка

ВІДЭА