Сястра

Балгарыя, Катар, 2019, 97 хв.

Рэжысёр

Светла Цацоркава

Прадзюсер

Святаслаў Аўчараў,
Светла Цацоркава

Cцэнар

Святаслаў Аўчараў,
Светла Цацоркава

Правы

Film Republic

Аператар

Весялін Хрыстаў

У ролях

Моніка Найдзенава, Святлана Янчава, Алена Замяркава, Асэн Блатэчкі

Вытворчасць

Omega Films

Трагікамедыя. У старым доме ля дарогі, на ўскраіне непрыметнага балгарскага мястэчка жывуць маці і дзве яе дачкі. З раніцы да позняга вечара яны занятыя саматужнай вытворчасцю і продажам керамічных цацак. Летуценная малодшая дачка выдумляе несусвеціцы пра жыццё сваёй сям’і і ахвотна дзеліцца імі з заезджымі пакупнікамі. Аднойчы яна трапляе ў пастку ўласнай хлусні і ледзь не знішчае асабістае шчасце сваёй старэйшай сястры. Высвятляючы адносіны і спрабуючы аддзяліць праўду ад выдумкі, сёстры разгадваюць таямніцу свайго паходжання…



ЎЗНАГАРОДЫ
2019 МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія) – спецыяльная згадка журы (конкурс «Новыя рэжысёры»)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Светла Цацоркава - 1

Светла Цацоркава

Нарадзілася ў Бургасе (Балгарыя) ў 1977 годзе. У 2004-м скончыла Нацыянальную акадэмію тэатральнага і кінамастацтва ў Сафіі. Дэбютны кароткаметражны фільм «Жыццё з Сафіяй» быў не толькі прадстаўлены ў праграме «Тыдні крытыкі» ў Канах, на КФ у Карлавых Варах і Тэлурыдзе, але і заваяваў узнагароды ў Трыесце і Лодзі. Прэм'ерны паказ поўнаметражнага дэбюту рэжысёра «Смага» (2015) адбыўся на КФ у Сан-Себасцьяне, быў намінаваны на прэмію «Адкрыццё» Еўрапейскай кінаакадэміі і прыняў удзел у конкурсе «Маладосць на маршы» Мінскага МКФ.

Абраная фільмаграфія

2019 Сястра

2015 Смага