Бунтаўшчык

Індыя, Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды, 2017, 93 хв.

Рэжысёр

Міранша Наік

Прадзюсер

Міранша Наік

Cцэнар

Міранша Наік

Правы

Films Boutique

Аператар

Абхірадж Равале

У ролях

Рышыкеш Наік, Судэш Бхісэ, Прашанці Талпанкар, Гаўры Камата, Баркха Наік, Пранаў Наротэ

Вытворчасць

Keplerfilm, Thin Air Productions

У Барымболе, мігранцкім паселішчы на Гоа, усім запраўляе жорсткі і  бязлітасны Джуз па мянушцы «Спадар трушчоб». Ён трымае ўсіх прыезджых рабочых у страху і падпарадкаванні, час ад часу дамагаючыся іх жонак. 16-гадовы Сантош не жадае падпарадкоўвацца тырану. Нягледзячы на тое, што хлопчыку даводзіцца ўвесь час цярпець пабоі і прынiжэнне, яго пасіўны супраціў паступова перарастае ў намер зірнуць прыгнятальніку ў твар і вызваліцца ад страху.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Ганконгу (Кітай) – Сусветная прэм’ера ў рамках секцыі «Бачанне свету»
МКФ у Карлавых Варах (Чэхія) – пазаконкурсны паказ
ПРА РЭЖЫСЁРА
Міранша Наік - 1

Міранша Наік

Нарадзіўся на Гоа. Вывучаў сцэнарную справу ў Мумбайскім Інстытуце кіно, камунікацыі і медыямастацтваў Whistling Woods International. У 2012 годзе паступіў на працу ў сцэнарны аддзел кінакампаніі «Gitanjali Creations», пасля чаго пачаў здымаць кароткаметражныя фільмы на базе ўласнай кінакампаніі Thin Air Productions. «Бунтаўшчык» – яго першы поўнаметражны фільм.

Абраная фільмаграфія

2017 Бунтаўшчык