Страшная маці

Грузія, Эстонія, 2017, 107 хв.

Рэжысёр

Ана Урушадзэ

Прадзюсер

Лаша Халвашы,
Цінацін Каджрышвілі,
Іва Фельт

Cцэнар

Ана Урушадзэ

Правы

Alief

Аператар

Міндзія Эсадзэ

У ролях

Ната Мурванідзэ, Рамаз Іаселіяні, Дзмітрый Тацішвілі, Аўтандзіл Махарадзэ

Вытворчасць

Artizm, Gemini

50-гадовая хатняя гаспадыня Манана стаіць перад складанай дылемай: ёй трэба зрабіць выбар паміж сям’ёй і жаданнем пісаць кнігі, якое яна душыла гадамі. Манана вырашае аддацца свайму захапленню, ахвяруючы сабой душэўна і фізічна.

ЎЗНАГАРОДЫ
МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – ўзнагарода Swatch за лепшы дэбют, прыз моладзевага журы
МКФ у Сараеве (Боснія і Герцагавіна) – Гран-пры «Сэрца Сараева» лепшаму фільму конкурсу
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ана Урушадзэ  - 1

Ана Урушадзэ

Нарадзілася ў Тбілісі 11 верасня 1990 года. Скончыла Тбіліскі тэатральны універсітэт імя Шота Руставелі ў 2013 годзе. Сцэнарыст і рэжысёр некалькіх кароткаметражных карцін («Ідэі» (2010), «Мяне любіў адзін мужчына» (2012)). «Страшная маці» – першы поўнаметражны фільм рэжысёра.

Абраная фільмаграфія

2017 Страшная маці

2012 Мяне любіў адзін мужчына

2010 Ідэі

ВІДЭА