Цесната

Расія, 2017, 118 хв.

Рэжысёр

Кантэмір Балагаў

Прадзюсер

Мікалай Янкін ,
Эдуард Пічугін,
Аляксандр Сакураў

Cцэнар

Кантэмір Балагаў

Правы

Піянер

Аператар

Арцём Емельянаў

У ролях

Дар’я Жоўнер, Вольга Драгунава, Арцём Цыпін, Веніямін Кац, Назір Жукаў

Вытворчасць

Фонд «Прыклад інтанацыі», «Ленфільм»

1998 год, Нальчык. Ілана – дзяўчына з добрай сям’і, якая ўсё робіць наадварот. Пярэчыць маці. Спрачаецца з бацькам. Чыніць машыны ў аўтамайстэрні, не вылазячы са спецадзення. Сустракаецца з хлопцам, які не падабаецца бацькам. Пацанка і прыгажуня, яна ідзе сваім шляхам і прагне волі, але калі дома адбываецца страшная трагедыя, менавіта Ілана аказваецца адзінай, хто здольны выратаваць сям’ю. Аднак якім коштам?

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Канскі МКФ (Францыя) – прыз міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ (праграма «Асаблівы погляд»)
Адкрыты расійскі кінафестываль «Кінатаўр» (Расія) – прыз за лепшы дэбют, прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі ім. Данііла Дандурэя
МКФ імя А. Таркоўскага «Люстэрка» (Расія) – Гран-пры
МКФ краін АЦР ва Уладзівастоку «Мерыдыяны Ціхага» (Расія) – Гран-пры за лепшы фільм, прыз за лепшую жаночую ролю
ПРА РЭЖЫСЁРА
Кантэмір Балагаў  - 1

Кантэмір Балагаў

Нарадзіўся 28 ліпеня 1991 года ў Нальчыку. У 2015 годзе скончыў навучанне ў Рэжысёрскай майстэрні А. Н. Сакурава ў Кабардзіна-Балкарскім дзяржаўным універсітэце імя Х. М. Бербекава. Працаваў рэжысёрам-стажорам на здымках фільма «Вялікдзень» рэжысёра Ігара Альшанскага (вытворчасць Фонду «Прыклад інтанацыі», 2014). «Цесната» – дэбютны поўнаметражны праект рэжысёра.

Абраная фільмаграфія

2017 Цесната

ВІДЭА