Пакаёўка

Мексіка, 2018, 102 хв.

Рэжысёр

Ліла Авілес

Прадзюсер

Ліла Авілес,
Таццяна Граульера

Cцэнар

Ліла Авілес,
Хуан Карлас Маркес

Правы

Alpha Violet

Аператар

Карлас Расіні

У ролях

Габрыэла Картоль, Тэрэса Санчэс

Вытворчасць

Limerencia, FOPROCINE Mexico, Bad Boy Billy Production, L A Panda Productions, Bambu Audiovisual

Эва працуе пакаёўкай ў адным з раскошных гатэляў-небаскробаў у Мехіка. Яна прыбірае нумары, пастаяльцы якіх завоблачна багатыя. Пра гэта сведчаць іх мудрагелістыя просьбы, эксцэнтрычны паводзіны і раскіданыя рэчы, якія абуджаюць у маладой пакаёўкі цікаўнасць і схаваныя фантазіі. Доўгія працоўныя змены не дазваляюць Эве праводзіць час з уласным дзіцем, хаця ёй даводзіцца адцягвацца на патрэбы гасцей і няньчыцца з іх немаўлятамі. Жанчына гатовая паступацца сваімі інтарэсамі і працаваць не пакладаючы рук. Яна верыць, што яе становішча зменіцца да лепшага, як толькі начальства даверыць ёй абслугоўванне элітных нумароў. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ у Таронта (Канада) – сусветная прэм'ера ў рамках секцыі «Адкрыццё»
МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія) – еўрапейская прэм'ера ў рамках секцыі «Новыя рэжысёры»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ліла Авілес - 1

Ліла Авілес

Ліла Авiлес пачынала як тэатральная актрыса, затым звярнулася да рэжысёрскай прафесіі. Яна паставіла шэраг опер і драматычных пастановак, у тым ліку спектакль «Пакаёўка», які і натхніў яе на стварэнне аднайменнага мастацкага фільма.

Зараз Ліла Авiлес працуе над сцэнарыем аўтабіяграфічнага фільма.

ВІДЭА