Дзень пасля мяне

Ізраіль, 2018, 95 хв.

Рэжысёр

Німрод Эльдар

Прадзюсер

Эйтан Мансуры,
Джонатан Даўк,
Німрод Эльдар,
Мошэ Эдры,
Леон Эдры

Cцэнар

Німрод Эльдар

Правы

Luxbox

Аператар

Ітай Маром

У ролях

Менашэ Ной, Зохар Мейдан, Алон Нойман, Сарыт Віна-Элад, Клаўдыя Лернер, Шарон Хакоэн, Міры Алоні

Вытворчасць

Spiro Films LTD, United King Films

Ёрам, 50-гадовы лекар-ветэрынар, працуе ў сафары-парку Тэль-Авіва. Пасля смерці жонкі ён адзін выхоўвае дачку-падлетка Роні, з якой амаль не стасуецца. Пасля спробы самагубства дзяўчыны Ёрам вырашае наладзіць з ёй адносіны. Ён адпраўляецца з дачкой да сваякоў яе маці, і гэтае падарожжа па пракаветнай пустыні, што атачае Мёртвае мора, становіцца для іх абодвух шляхам да спасціжэння сябе і адно аднаго.

ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Берлінскі МКФ (Германія) – фільм-удзельнік паралельнай секцыі «Панарама»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Німрод Эльдар - 1

Німрод Эльдар

Німрод Эльдар нарадзіўся ў 1977 годзе ў Іерусаліме, Ізраіль. Пасля заканчэння Школы кіно і тэлебачання імя Сэма Шпігеля, ён шмат гадоў працаваў у ізраільскай кінаіндустрыі ў якасці сцэнарыста, мантажора і гукарэжысёра. «Дзень пасля мяне» – яго дэбют у ігравым кіно.

Абраная фільмаграфія

2018 Дзень пасля мяне