Вушу-сірата

Кітай, 2018, 121 хв.

Рэжысёр

Хуан Хуан

Прадзюсер

Ван Янь

Cцэнар

Хуан Хуан

Правы

Parallax Films

Аператар

Лю Юн

У ролях

Ноа Цзінь, Лю Чжыхань, Хоў Юньсаа, Ма Чжуншань, Ес Шы

Вытворчасць

Dadi Century Co., Ltd, Shanghai Alibaba Pictures Co. Ltd

У канцы 90-х гадоў у адной з унутраных правінцый Кітая падлеткі вывучаюць тэхніку кунг-фу ў школе баявых мастацтваў закрытага тыпу. У інтэрнаце дзейнічаюць ледзь не ваенныя парадкі, і гэта пераўтварае школу ў сапраўдную турму. Аднойчы ў школу прыязджае малады настаўнік кітайскай мовы і парушае звыклы жыццёвы ўклад.



ЎЗНАГАРОДЫ
2019 Фестываль кітайскага кіно «Залаты каала» (Аўстралія) – прыз журы за лепшы фільм
2018 МКФ у Токіа (Японія) – прэмія «Душа Азіі» за лепшую рэжысуру
ПРА РЭЖЫСЁРА
Хуан Хуан - 1

Хуан Хуан

Хуан Хуан скончыў Кінаакадэмію ў Пекіне ў 2008 г. і атрымаў званне магістра ў вобласці рэжысуры. Яго кароткаметражны фільм «Тут не месца для баязліўцаў» (2008) быў адабраны для паказу на 62-м МКФ у Лакарна і заваяваў адну з тэхнічных прэмій фестывалю.

Абраная фільмаграфія

2018 Вушу-сірата

ВІДЭА