Белым па белым

Іспанія, Чылі, Францыя, Германія, 2019, 100 хв.

Рэжысёр

Тэа Курт

Прадзюсер

Хасэ Анхель Алаён,
Джанкарла Насі,
Марына Альберці,
Андрэас Банc,
Марыя Аляхандра Маскера,
Карлас І. Гарсія,
Ева Чылон

Cцэнар

Тэа Курт,
Самуэль М. Дэльгада

Правы

Stray Dogs

Аператар

Хасэ Анхель Алаён

У ролях

Альфрэда Кастра, Ларс Рудольф, Лола Рубіа, Эстэр Вега, Давід Панталон, Аляхандра Гойк, Ігнасіа Чэруці, Сантас Луіс Тэразас Айка

Вытворчасць

El Viaje Films, Don Quijote Films, Kundschafter Filmproduktion, Blond Indian Films, Pomme Hurlante Films

На пачатку дваццатага стагоддзя Пэдра прыбывае на Вогненную Зямлю – тэрыторыю, дзе няма месца гасціннасці і пануе дух гвалту. У якасці запрошанага фатографа ён павінен адлюстраваць вяселле мясцовага землеўладальніка. Моцна ўражаны прыгажосцю нявесты, герой абыходзіцца з ёй як з мадэллю – праз фатаграфію ён жадае перадаць цялесную пачуццёвасць юнай дзевы. Пэдра пераходзіць межы дазволенага. Каб пазбегнуць пакарання, ён вымушаны ўступіць у альянс са светам зла.

ЎЗНАГАРОДЫ
Венецыянскі МКФ (Італія) – прэмія за лепшую рэжысуру, прыз ФІПРЭСІ, спецыяльная згадка Сеткі праваабарончага кіно ў конкурснай праграме «Гарызонты»
ПРА РЭЖЫСЁРА
Тэа Курт - 1

Тэа Курт

Чыліец Тэа Курт нарадзіўся ў Іспаніі ў 1980 г. У 2000 г. ён вывучаў кіназнаўства ў прыватным Універсітэце мастацтваў у Санцьяга. У 2004 г. атрымаў дыплом рэжысёра ў міжнароднай школе кіно і тэлебачання на Кубе. Яго дыпломны кароткаметражны фільм «Эль Эспіна» удзельнічаў у конкурсе студэнцкіх фільмаў «Сінефондасьён» на Канскім МКФ. У 2007 г. адбылася прэм’ера яго дэбютнага фільма «Заняпад». За сцэнарый да яго Тэа Курт атрымаў прэмію імя Хубера Балса. «Белым па белым» – яго другі поўнаметражны фільм.

Абраная фільмаграфія

2019 Белым па белым

ВІДЭА