Зімнія браты

Данія, Ісландыя, 2017, 94 хв.

Рэжысёр

Хлінюр Паўльмасан

Прадзюсер

Джулі Ўолтерсдорф Хансэн,
Пер Дамгаард Хансэн,
Хлінюр Паўльмасан

Cцэнар

Хлінюр Паўльмасан

Правы

New Europe Film Sales

Аператар

Марыя фон Хаусвольф

У ролях

Эліат Красэт Ховэ, Сайман Сірс, Вікторыя Кармэн Сон, Петар Плаўгборг, Ларс Мікельсэн

Вытворчасць

Masterplan, Pictures ApS

Суровай зімой два браты працуюць на вапняковых шахтах. Нелюдзімы малодшы брат, Эміль, робіць самагон з выкрадзеных на фабрыцы хімікатаў. Калі аднаму з шахцёраў становіцца дрэнна, падазрэнне падае на самагон Эміля. Паміж ім і згуртаванай супольнасцю шахцёраў расце напружанне. Адначасова з гэтым суседская дзяўчына Ганна, у якую Эміль таемна закаханы, выбірае старэйшага з братоў, і Эмілю здаецца, што брат яму здрадзіў. Сучасная адысея аб вузах братэрства, поўная помсты, адзіноты і недахопа любові. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – прыз за лепшую мужчынскую ролю, адмысловае згадванне экуменічнага журы, прыз моладзевага журы, прыз кінатэатральнай сеткі Europa Cinemas Label
ПРА РЭЖЫСЁРА
Хлінюр Паўльмасан - 1

Хлінюр Паўльмасан

Мастак і рэжысёр, нарадзіўся ў 1984 годзе ў Ісландыі. Скончыў Дацкую нацыянальную кінашколу. Дыпломная праца «Мастак» (2013) атрымала ўзнагароду як лепшы кароткаметражны фільм на МКФ у Аденсе і ў Рэйк’явіку. Апошняя кароткаметражка, «Сем лодак» (2014), была прадстаўлена на МКФ у Таронта. Прэм’ера паўнаметражнага дэбюту, фільма «Зімовыя браты», адбылася на МКФ у Лакарна ў 2017 годзе. Зараз працуе над наступным мастацкім фільмам, «Белы-белы дзень».

Абраная фільмаграфія

2017 Зімнія браты

2014 Сем лодак

ВІДЭА