Пад адным дахам

Партугалія, Тайвань, Венгрыя, 2017, 17 хв.

Рэжысёр

Фань У

Правы

Фань У

Аператар

Невена Дэсівоевіч

Вытворчасць

Мабільная кінашкола «DocNomads»

У закінутай вёсцы, у атмасферы блізкай смерці і самоты, старыя суседзі Інасію і Франсішка спрабуюць пераадолець меланхолію ў кампаніі адзін аднаго. Яны жывуць пад адным дахам з той пары, як страцілі сваіх спадарожнікаў. Жыццё кідае ім новы выклік – зазнаць глыбокае пачуццё. Гэты фільм – паэма аб тым, як у занядбаным месцы на схіле дзён ўзнікае каханне.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ «Women Make Waves» (Тайвань) – конкурсная праграма тайваньскага кіно
ПРА РЭЖЫСЁРА
Фань У - 1

Фань У

Нарадзілася ў 1991 годзе, незалежны рэжысёр дакументальнага кіно і прадзюсар з Тайваня. Атрымала ступень магістра рэжысуры дакументальнага кіно ў Мабільнай кінашколе «DocNomads» (Партугалія, Венгрыя, Бельгія) і ступень бакалаўра сацыялогіі ў Нацыянальным універсітэце Тайваня. «Пад зоркай», яе дэбют сумеснай вытворчасці, быў уключаны ў шорт-ліст міжнароднага дакументальнага форума «Docs by the Sea». Яе ўласная рэжысёрская праца «Пад адным дахам» была ў афіцыйнай праграме МКФ «Women Make Waves» (Тайвань).