Адсутнасць узаемнасці ў слабасці, стратах і рызыках

Чэхія, 2017, 10 хв.

Рэжысёр

Адэла Комрзі

Прадзюсер

Ондржэй Шэйнага

Правы

FAMU (Czech Republic)

Аператар

Адэла Комрзі, Якуб Вагнер

Вытворчасць

FAMU (Czech Republic)

Дакументальнае даследаванне вока. Падборка выяў з розных крыніц дапамагае раскрыць яго новыя функцыі. Гэта інструмент запалохвання, салдат выкарыстоўвае яго, каб знайсці сваю цэль, а калі паглядзець ў вочы кату, ён можа засумнявацца. Што адбываецца, калі вока перастае глядзець?

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно ў Йіглаве
ПРА РЭЖЫСЁРА
Адэла Комрзі - 1

Адэла Комрзі

Нарадзілася ў 1992 годзе, вывучала гісторыю мастацтваў у Карлавым універсітэце і дакументальнае кіно на факультэце кіно і тэлебачання Акадэміі музычнага мастацтва ў Празе. Была ўзнагароджана спецыяльным прызам журы FITES за серыю ў фільме «Тэлевізійнае свята». Дыпломны праект «Навучанне вайне» – яе дэбютны дакументальны фільм, зняты сумесна з выбітнымі чэшскімі дакументалістамі Вітам Клусакам і Філіпам Рэмундай і FAMU.

Абраная фільмаграфія

2017 Адсутнасць узаемнасці ў слабасці, стратах і рызыках