Называйце мяне Тоні

Польшча, 2017, 62 хв.

Рэжысёр

Клаўдыюш Храстоўскі

Прадзюсер

Міхал Лука,
Клаўдыюш Храстоўскі

Cцэнар

Клаўдыюш Храстоўскі

Правы

Кракаўскі фонд кіно

Аператар

Міхал Лука

Вытворчасць

Польская нацыянальная школа кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі

Васемнаццацігадовы бодзібілдэр Конрад хоча стаць акцёрам і адчайна імкнецца здабыць увагу свайго бацькі. Ён жыве ў маленькім шахцёрскім пасёлку на поўдні Польшчы. У спробе быць заўважаным імітуе любімых герояў баевікоў, бавіць шмат часу ў спартзале і падаецца на конкурс бодзібілдэраў. Унутраны канфлікт паміж сапраўдным «я» Конрада і тым, кім ён спрабуе зрабіцца, каб атрымаць пахвалу іншых, хутка прыводзіць да дэпрэсіі. Жыццё юнака мяняецца пасля таго, як ён згадвае аб дзіцячай мары стаць акцёрам. Ці знойдзе ён свой шлях?

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно і анімацыі ў Лейпцыгу (Германія) – конкурсная праграма МФ дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (Нідэрланды) – прыз ARRI IDFA за лепшы студэнцкі дакументальны фільм
2018 МФ дакументальнага кіно «ZagrebDox» (Харватыя) – спецыяльная згадка
МФ дакументальнага кіно ў Тэль-Авіве (Ізраіль)
МФ дакументальнага кіно «ДОКер» (Расія)
МКФ «Beldocs» (Сербія)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Клаўдыюш Храстоўскі - 1

Клаўдыюш Храстоўскі

Атрымаў ступень бакалаўра ў Лонданскім універсітэце мастацтваў (кіно і відэа). Вучыўся ў Польскай нацыянальнай школе кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі (рэжысура ігравога і дакументальнага кіно). Менавіта тут пачаў працу над фільмам «Называйце мяне Тоні». Яго музычнае відэа да кампазіцыі Даніэля Блума «Катаракта» намінавана на прыз «Фрэдэрык» у катэгорыі «Лепшае польскае музычнае відэа». На сённяшні момант жыве ў Варшаве, працуе над другім поўнаметражным дакументальным фільмам і піша сцэнарый да дэбютнага ігравога фільма. 

Абраная фільмаграфія

2017 Называйце мяне Тоні