Канцэрт фа мажор

Іспанія, 2018, 20 хв.

Рэжысёр

Клаўдзія Нэгра Гарсія

Прадзюсер

Клаўдзія Нэгра Гарсія

Cцэнар

Клаўдзія Нэгра Гарсія

Аператар

Клаўдзія Нэгра Гарсія

Фернанда Пас пакідае выкладаць блок-флейту ў кансерваторыі і едзе ў далёкую вёску на поўначы Партугаліі, дзе пачынае вырабляць флейты. Аўтар фільма піша: «Фернанда не выкладае мне ўжо шэсць гадоў, а два гады таму я сама пакінула музыку. І тут я вырашаю наведаць яго…»

ПРА РЭЖЫСЁРА
Клаўдзія Нэгра Гарсія - 1

Клаўдзія Нэгра Гарсія

Нарадзілася ў Мадрыдзе ў 1997 годзе, атрымала музычную адукацыю. Скончыла Кансерваторыю ў Сан-Ларэнса-дэ-Эль-Эскарыял у 2015 годзе і пачала вывучаць кінарэжысуру ў Мадрыдскай кінашколе па спецыяльнасці дакументальнае кіно. Удзельнічала ў майстэрнях такіх рэжысёраў, як Сэрхіа Оксман, Лоіс Паціна, Вірхінія Гарсія дель Піна, Чус Дамінгез, Карлас Касас, Андрес Дзюке, Чэма Гарсія Ібара і Санцьяга Фіёль. «Канцэрт фа мажор» – яе рэжысёрскі дэбют.