На ўсход

Бельгія, 12 хв., 2018

Рэжысёр

Імэн Чжан

Правы

Імэн Чжан

Аператар

Імэн Чжан

Вытворчасць

Мобильная киношкола «DocNomads»

У традыцыйнай кітайскай культуры няма страху смерці, але людзі клапоцяцца аб замагільным свеце. Кітайцы вераць, што іншасвет існуе па тых самых законах, што і свет сапраўдны. Тут таксама трэба зарабляць сабе на жыццё, і грошы – базавая неабходнасць. Такім чынам, кожны год кітайцы спальваюць рытуальныя грошы. Вецер данясе іх да свету памерлых, што аблегчыць ім пакуты. Складана пераадолець сцежку паміж рэальным і іншасветам, не кажучы ўжо пра спальванне грошай ў Еўропе. Ды і як яны даляцяць да Кітая? Што іх чакае на шляху?

ПРА РЭЖЫСЁРА
Імэн Чжан - 1

Імэн Чжан

Скончыла Кітайскі ўніверсітэт сувязі ў 2014 годзе, атрымала ступень магістра міжнароднай журналістыкі. У 2014 – 2016 гадах працавала журналістам у газеце «Жэньмінь жыбао». У 2016 годзе была залічана ў магістратуру мабільнай кінашколы «DocNomads» па праграме Erasmus Mundus (рэжысура дакументальнага кіно).