Даніэль

Польшча, 2016, 24 хв.

Рэжысёр

Анастаз’я Дамброўска

Cцэнар

Анастаз’я Дамброўска

Правы

Кракаўскі фонд кіно

Аператар

Роберт Ліс

Вытворчасць

Факультэт радыё і тэлебачання імя Кшыштафа Кесьлёўскага Сілезскага універсітэта

Галоўны герой фільма – падлетак Даніэль – праводзіць канікулы ў лагеры для людзей с сіндромам Даўна. У фокусе рэжысёра – размовы Даніэля з сябрамі. Звычайныя хлапечыя размовы пра дзяўчат. На поўным сурь’ёзе выхаванцы лагера абмяркоўваюць пытанні кшталту «Што дае блізкасць?» ці «Як правільна прызнацца ў каханні?», якія хвалююць кожнага з нас.

ЎЗНАГАРОДЫ
2016 Фестываль дэбютных фільмаў «Mlodzi i Film» у Кашаліне (Польшча) – лепшы мантаж
МФ дакументальнага кіно «Okiem Młodych» (Польшча) – прэмія за лепшы фільм пра прыродныя каштоўнасці
2017 Агульнапольскі конкурс незалежных фільмаў OKFA – Гран-пры; прэмія маладзёжнага журы
ПРА РЭЖЫСЁРА
Анастаз’я Дамброўска - 1

Анастаз’я Дамброўска

Нарадзілася ў 1990 годзе ў Варшаве, Польшча. З 2012 года вучыцца на рэжысёра на факультэце радыё і тэлебачання імя Кшыштафа Кесьлёўскага Сілезскага універсітэта ў Катавіцэ. Раней вывучала ахову навакольнага асяроддзя ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.

Абраная фільмаграфія

2016 Даніэль

ВІДЭА