Флурэджа

Бельгія, 2017, 13 хв.

Рэжысёр

Пабло Эсон

Правы

A.P.A.C.H. a.s.b.l.

Аператар

Каралін Стратманс

Вытворчасць

A.P.A.C.H, HELB

Паспрабуйце зірнуць на свет вачыма пчалы, скіраваўшыся ў лірычнае падарожжа з горада ў вёску. «Флурэджа» («збор нектара» на правансальскім дыялекце) распавядае аб складаных адносінах паміж пчоламі і людзьмі.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ «Cinema Planeta» (Мексіка)
МФ кароткаметражнага кіно ў Брусэлі (Бельгія)
МКФ «Faites des Courts» (Францыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Пабло Эсон - 1

Пабло Эсон

Нарадзіўся ў 1994 годзе. З дзяцінства зачараваны флорай і фаўнай Праванса, ён заўсёды імкнуўся абудзіць цікавасць людзей да прыроды. Пасля падарожжа ў Новую Зеландыю вырашыў запісваць гукі жывой прыроды і зрабіўся аўдыёнатуралістам. У 2017 годзе скончыў вучобу ў Вышэйшай свабоднай школе Бруселя (HELB) (вытворчасць кіно).

Абраная фільмаграфія

2017 Фрурэджа