Як стаць Папам Рымскім?

Польша, 2017, 16 мин.

Рэжысёр

Юстына Мытнік

Cцэнар

Юстына Мытнік ,
Мілаш Касюра

Правы

Кракаўскі фонд кіно

Аператар

Мілаш Касюра

Вытворчасць

Польская нацыянальная школа кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі

Лёгкая камедыя пра дзесяцігадовага хлопчыка, які марыць стаць папам рымскім. Галоўны герой – служка, які даведаўся аб праслухоўванні на ролю папы Яна Паўла II у мюзікле. Хлопчык бачыць у гэтым сваю свяшчэнную місію, але бацькі не ўспрымаюць яго сур’ёзна. Што ж яму давядзецца зразумець?

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МКФ кароткаметражнага і анімацыйнага кіно «PÖFF Shorts» (Эстонія)
2018 МКФ кароткаметражнага кіно «In the Palace» (Балгарыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Юстына Мытнік - 1

Юстына Мытнік

Нарадзілася ў 1988 годзе. Атрымала ступень магістра ў Эдынбургскім універсітэце (гісторыя мастацтва і англійская літаратура). Мастацкі кіраўнік драматургічнага фестывалю «Short Sweet Shock». На сённяшні час вучыцца ў Польскай нацыянальнай школе кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі. Яе кароткаметражны фільм «Што б ні здарылася, я кахаю цябе» быў у праграме МФ у Клермон-Феране (2016). Прэм'ера «Апакаліпсіса» адбылася ў межах МФ «Curtacinema» ў Рыа-дэ-Жанэйра. Стыпендыят Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.

Абраная фільмаграфія

2017 Як стаць Папам рымскім?

2015 Што б ні здарылася, я кахаю цябе