Залом

Расія, 2018, 53 хв.

Рэжысёр

Ксенія Шкрэба

Прадзюсер

Ксенія Шкрэба

Правы

Ксенія Шкрэба

Аператар

Ксенія Шкрэба

Вытворчасць

Школа документального кино и театра Марины Разбежкиной и Михаила Угарова

Скончыўшы інстытут, дваццацідвухгадовы Мікіта пайшоў працаваць на лепшы завод Кастрамы. Яму неабходна навучыцца правільна падтрасаць лісты шпона і роўна саджаць іх у сушылку. Але ў той час як яго калег пераважна цікавіць пытанне: «Як аддзяліць драўляныя адходы ад смецця?», Мікіта ўсё яшчэ спрабуе разгадаць, у чым сэнс жыцця.


ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ «Флаэрціяна» (Расія) – прыз за лепшы студэнцкі фільм
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ксенія Шкрэба - 1

Ксенія Шкрэба

Нарадзілася ў Маскве. Скончыла дэфекталагічны факультэт Маскоўскага Псіхолага-педадагічнага інстытута. Атрымала дыплом школы дакументальнага кіно і тэатра Марыны Разбежкінай і Міхаіла Угарава.