Зіхоткія месцы

Славакія, 2018, 13 хв.

Рэжысёр

Дората Влнова

Cцэнар

Дората Влнова,
Ян Шціфел,
Юра Шлаўка

Правы

Акадэмія выканальніцкіх мастацтваў у Браціславе

Аператар

Радка Шышулакава

Вытворчасць

Акадэмія выканальніцкіх мастацтваў у Браціславе

Як з’яўляецца верш? Як увасобіць сутнасць аднаго мастацтва мовай іншага? Аўтар шукае адказ на пытанне, што такое паэзія, перакладаючы на мову кінематографа творчасць сляпога паэта Івана Штрпкі.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Дората Влнова - 1

Дората Влнова

Нарадзілася ў 1992 годзе. Вывучае рэжысуру дакументальнага кіно на факультэце кіно Акадэміі выканальніцкіх мастацтваў у Браціславе. У сваіх стужках даследуе тэмы па-за межамі знаёмага і звыклага. Здымае відэа для неўрадавых арганізацый і фестываляў, супрацоўнічае з вядучай славацкай газетай SME.