Рэй Рычардсан: на нашым баку вады

Бельгія, 2017, 18 хв.

Рэжысёр

Ніна Дэграве

Прадзюсер

Меган Фарнэр

Правы

A.P.A.C.H. a.s.b.l.

Аператар

Ліянэл Калеварт

Вытворчасць

A.P.A.C.H., HELB

Цяжка было прадбачыць, што Рэй Рычардсан з Вуліджа на паўднёвым усходзе Лондана стане адной з ключавых постацей брытанскага фігуратыўнага жывапісу. Ён шукае натхненне на паўднёвым беразе Тэмзы, дзе знаходзіць сюжэты для сваіх партрэтаў. У яго традыцыйнай мастацкай мове прысутнічаюць кінематаграфічныя тэхнікі, характэрныя для нуара.

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 Брусельскі МФ кіно аб мастацтве (BAFF) (Бельгія)
2018 МКФ «UK Monthly» (Вялікабрытанія)
МКФ кароткаметражнага кіно ў Бруселі (Бельгія)
МФ кіно аб мастацтве (FAFF) (ЗША)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Ніна Дэграве - 1

Ніна Дэграве

Нарадзілася ў Бруселі ў 1994 годзе, цікавіцца сучасным мастацтвам. Прысвяціла сваю першую дакументальную работу беларускаму мастаку Ігару Цішыну. Вывучала кінавытворчасць і рэжысуру ў Вышэйшай свабоднай школе Бруселя (HELB), дзе зняла дакументальны фільм пра Барыса Лемана, бельгійскага рэжысёра эксперыментальнага кіно. Зараз піша кнігу, прысвечаную расійскаму рэжысёру Андрэю Звягінцаву.

Абраная фільмаграфія

2017 Рэй Рычардсан: на нашым баку вады