Сёстры

Польша, 2017, 20 мин.

Рэжысёр

Міхал Хітрась

Cцэнар

Міхал Хітрась

Правы

Кракаўскі фонд кіно

Аператар

Януш Шыманьскі

Вытворчасць

Польская нацыянальная школа кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі

За магутнымі сценамі старэйшага ў Польшчы закрытага кляштара бенедыкцінак у Станёнтках недалёка ад Кракава праходзіць жыццё дванаццаці пажылых манашак. Нягледзячы на змены ў свеце і ўласны ўзрост (а ім ужо за семдзесят), жанчыны штодня трымаюцца правіла, вызначанага больш за дзесяць стагоддзяў таму, – «ora et labora» («маліся і працуй»). Сёстры Анунцыята і Бенедыкта правялі ў кляштары сорак год і распавядаюць аб сваім жыцці. Праўдзівы аповед, пазбаўлены стэрэатыпаў, раскрывае нам, што за свет хаваецца за кляштарнай сцяной XVIII стагоддзя. Расказ манашак кранальны і займальны адначасова. Гэта фільм аб цішыні, якая займела голас.

ЎЗНАГАРОДЫ
2018 МКФ «GoShort» (Нідэрланды)
Кракаўскі МКФ (Польшча)
МКФ у Херцаг-Нові (Чарнагорыя)
МКФ «Пасланне да чалавека» (Расія)
2019 МФ дакументальнага кіно ў Будапешце (Венгрыя)
ПРА РЭЖЫСЁРА
Міхал Хітрась - 1

Міхал Хітрась

Нарадзіўся ў 1994 годзе ў Кракаве. Вывучае рэжысуру ў Польскай нацыянальнай школе кіно, тэлебачання і тэатра ў Лодзі і акцёрскае майстэрства ў Тэатральнай акадэміі імя Аляксандра Зельвяровіча ў Варшаве.



Абраная фільмаграфія

2017 Сёстры