Тамар

Германія, Ізраіль, 2017, 14 хв.

Рэжысёр

Максіміліян Боль

Прадзюсер

Максіміліян Боль

Правы

ifs internationale filmschule köln gmbh

Аператар

Арыель Гета, Ціль Кляйнаў

Вытворчасць

ifs internationale filmschule köln gmbh

Трыццацітрохгадовая мастачка Тамар назірае за людзьмі на вуліцах Тэль-Авіва і кожны дзень перадае свае ўражанні ў ілюстрацыях. У іранічнай форме яна распавядае аб тым, што хаваецца за фасадам ізраільскай штодзённасці. Нялёгка прыняць жыццё ў нібыта ліберальным грамадстве «ў эпіцэнтры шторму», дзе «ў кожнага ўласнае меркаванне наконт чаго заўгодна», таму яна лічыць за лепшае дыстанцыравацца ад усіх. Тым не менш, Тамар знаходзіць сілы і натхненне нават у самы змрочны перыяд свайго жыцця. У яе коміксах распавядаецца аб бамбардзіроўках, няўдалым шлюбе і антыдэпрэсантах, але заўсёды з доляй выдатнага гумару.

ПРА РЭЖЫСЁРА
Максіміліян Боль - 1

Максіміліян Боль

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Дзюсельдорфе, у 2007 – 2012 гадах вывучаў медыяінфарматыку ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Кёльне, у 2015 – 2018 гадах – крэатыўнае прадзюсіраванне ў Кёльнскай міжнароднай кінашколе ifs. Мае досвед працы рэжысёрам, прадзюсарам і аператарам музычных відэа.

Абраная фільмаграфія

2017 Тамар