Тэрыкон
Бельгія, Партугалія, Венгрыя, 2019, 13 мин.
Рэжысёр
Бронтэ Стал
Правы
Бронтэ Стал
Аператар
Бронтэ Стал
Вытворчасць
Мабільная кінашкола «DocNomads»
Раўнінны ландшафт Шарлеруа даўно змянілі тэрыконы, адвалы пустых парод з вугальных шахт. Цяпер гэта галоўныя доказы сур’ёзнай экалагічнай праблемы. Зняты на тэрыконах, фільм паказвае індустрыяльную катастрофу з навуковай дакладнасцю і адначасова з лірызмам, пакідаючы надзею на тое, што экалагічная раўнавага з часам адновіцца.
ЎЗНАГАРОДЫ
ПРА РЭЖЫСЁРА

Бронтэ Стал
Рэжысёр дакументальнага кіно з Уэстэрлі, ЗША. Вучыўся і працаваў у Фларэнцыі, Рыме, Лісабоне, Будапешце і Бруселі. Скончыў з адзнакай магістарскую праграму ў Мабільнай кінашколе «DocNomads». Яго фільмы аб прыродзе і яе насельніках удзельнічалі ў МКФ у Ротэрдаме, МКФ «DocLisboa» і МКФ у Род-Айлендзе.