Апошняя змена Томаша Гісема

Чэхія, 2017, 29 хв.

Рэжысёр

Йіндржых Андрш

Прадзюсер

Аўгусціна Міцкава

Правы

FAMU (Czech Republic)

Аператар

Томаш Фркал

Вытворчасць

FAMU (Czech Republic)

«Спадзяюся, усё добра і вы пра штосьці даведаецеся», – кажа шахцёр Томаш Гісем на пачатку сваёй змены на остраўскай шахце Паскаў, якую вырашыў задакументаваць. Мы не бачым яго твару (ён употай пранёс камеру ў шахту і замацаваў яе на сваёй касцы), але выразна чуем, як ён на мясцовым дыялекце апісвае тое, што бачыць. Шахцёр уважліва аглядае цёмныя і пыльныя тунэлі і клаўстрафобныя падземныя прасторы, і мы таксама там нібы праходзім альбо прапаўзаем. Шчыра і непасрэдна ён здымае гэта месца за дзень да таго, як шахту Паскаў зачыняюць і тысяча трыста чалавек страчвае працу. 

ЎЗНАГАРОДЫ
2017 МФ дакументальнага кіно ў Йіглаве – конкурсная праграма «Чэшская радасць», спецыяльная згадка
ПРА РЭЖЫСЁРА
Йіндржых Андрш - 1

Йіндржых Андрш

Нарадзіўся ў 1994 годзе, студэнт кафедры дакументальнага кіно факультэта кіно і тэлебачання Акадэміі музычнага мастацтва ў Празе. Перад гэтым наведваў лекцыі па кіназнаўстве на філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта. Тэма, якая аб’ядноўвае яго кароткаметражныя фільмы, – страта спрадвечнай аўтэнтычнасці жыцця ва ўмовах развіцця тэхналогій. У дакументальным фільме «Майк і яго ультрас» (2016) ён стварае партрэт сённяшняга маладога пакалення і паказвае іх адносіны да сваіх ідалаў – блогераў YouTube.

Абраная фільмаграфія

2017 Апошняя змена Томаша Гісема

2016 Майк і яго ультрас